Прэзідэнты Расіі, Беларусі і Таджыкістана пабачацца на цырымоніі закрыцця Еўрапейскіх гульняў у Мінску 30 чэрвеня, аб магчымым правядзенні ў беларускай сталіцы трохбаковай сустрэчы лідараў Маскве пакуль не вядома. Пра гэта паведаміў журналістам прэс-сакратар кіраўніка расійскай дзяржавы Дзмітрый Пяскоў, піша tass.ru.

«Мы пакуль пра гэта нічога не ведаем. Яны ў любым выпадку пабачацца на цырымоніі закрыцця Еўрапейскіх гульняў. Аб іншых планах гаспадароў [беларускага боку] мы пакуль не ведаем», - сказаў Пяскоў.

Раней у пятніцу Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з лідарам Таджыкістана Эмамалі Рахмонам сказаў, што Уладзімір Пуцін прыляціць у Мінск. Ён таксама паведаміў аб магчымасці трохбаковай сустрэчы. Паводле яго слоў, прэзідэнты могуць абмеркаваць у тым ліку пытанні, актуальныя для СНД і Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0