Гэта сатырычны твор, прычым упершыню ў беларускай літаратуры сатыра спалучаная з постапакаліпсісам. Аўтар спадзяецца, што рэаліі кнігі будуць зразумелыя людзям у розных краінах свету. Нават у такіх, дзе няма каларадскага жука і культу спажывання бульбы. І дзе не ведаюць, што слова «каларадскі» можа мець пераноснае значэнне. 

Завязка сюжэту такая. Мінула трыццаць гадоў пасля глабальнай катастрофы. Сусветны акіян узняўся на 199 метраў. Менскае ўзвышша ператварылася ў архіпелаг. Менск падзяліўся калючым дротам і візавым рэжымам на ўласна Менск і Горад-Герой.

Пасля катастрофы частка менчукоў перабралася на самыя аддаленыя выспы, дзе ўтварылі горад Добрае Месца. Нечаканая небяспека вымусіла дабрамесцаў выправіць у Горад-Герой свайго выведніка па мянушцы Дзікун…

Набыць гэтае ды іншыя новыя выданні і бестселеры, можна ў кнігарні «Акадэмічная кніга» (пр. Незалежнасці, 72).

 РУП «Акадэмічная кніга» УНП 101462648

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0