29.06.2019 / 09:57

Лукашэнка: Моладзі Беларусі пашчасціла нарадзіцца і вырасці ў суверэннай дзяржаве 38

Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншаванне юнакам і дзяўчатам краіны з Днём моладзі, піша БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы назваў прадстаўнікоў моладзі самой ініцыятыўнай, таленавітай і мэтанакіраванай часткай грамадства, яркімі здзяйсненнямі якой ганарыцца і захапляецца ўся Беларусь.

«Значныя адукацыйныя і навуковыя праекты, паспяховыя стартапы, спартыўныя медалі, перамогі на творчых конкурсах пастаянна пацвярджаюць, што вы знаходзіцеся на правільным шляху. А ў краіне робіцца ўсё магчымае, каб у жыццё увасабляліся вашы самыя смелыя мары», — адзначыў Лукашэнка.

Цяперашняму маладому пакаленню пашчасціла нарадзіцца і вырасці ў суверэннай дзяржаве, пабудаванай на трывалым падмурку шматвяковай гісторыі беларускага народа. «Яго гераізм падчас Вялікай Айчыннай вайны з'яўляецца асаблівай старонкай гэтага летапісу. Праз некалькі дзён мы адзначым знакавую дату — 75-годдзе вызвалення Беларусі ад гітлераўскіх захопнікаў, — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. — У гады ліхалецця вашы равеснікі змагаліся за Радзіму з неверагоднай мужнасцю, самаадданасцю і патрыятызмам. Іх уклад у агульную перамогу над фашызмам сапраўды велізарны».

Сучасную моладзь можна лічыць годнымі нашчадкамі і прадаўжальнікамі слаўных традыцый гераічнага пакалення. «У жыцці заўсёды ёсць месца подзвігу, нават пад мірным небам. Перакананы, сваімі новымі дасягненнямі вы яшчэ не раз здзівіце сучаснікаў і назаўжды ўвойдзеце ў гісторыю роднай краіны», — канстатаваў Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы пажадаў прадстаўнікам маладога пакалення невычэрпнай энергіі, упэўненасці ў сваіх сілах і ўдачы ва ўсіх пачынаннях.

NN.by

3
Зыгмунт / Адказаць
29.06.2019 / 10:12
Пашчасціла, бо не хацеў бы нарадзіцца пад савецкай акупацыяй.
2
Карсынскi / Адказаць
29.06.2019 / 10:20
Нажаль, яна(моладзь), не жыла у беларускай Беларусi хаця б часоу 1991-95гг (эканамiчны чыннiк за дужкi) пад бел-чырвона-белым сцягам i пагоняй, калi кожных чыноунiк вучыуся размауляйце па беларусау, моладзь атрымлiвала пасведчпннi аб адукацыi i дыпломы з пагоняй, ганарылiсь гiсторыяй i нацыянальнасцю сваей. Веру гэты час настанне. Нельга будаваць сваю хатку без падмурка, як i дзяржаву без мовы i гiсторыi!
0
HENRIK KWINTA / Адказаць
29.06.2019 / 10:40
Коленьку , да патрапила , наконт астатних то наурацци.
Паказаць усе каментары/ 38 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру