Сутыкнуліся арандаваны хлопцам і дзяўчынай Фольксваген адной з каршэрынгавых кампаній і Шкода. Пра гэта са словаў відавочцаў паведаміў телеграм-канал NEXTA Lite. Загінулых няма, але дзяўчыну з арэнднага аўто выцягвалі ратавальнікі праз заднія сядзенні.
Сведкі ў адзін голас сцвярджаюць, што хлопец за рулём каршэрынгавага аўто павярнуў на чырвонае святло. Як было насамрэч, вызначыць ДАІ.