29.06.2019 / 19:22

Пуцін пагадзіўся на новую сустрэчу «нармандскай чацвёркі» 11

kremlin.ru

Пытанне вызвалення 24 затрыманых украінскіх маракоў пасля інцыдэнту ў Керчанскім праліве можа быць вырашана ў бліжэйшы час, заявіў у суботу, 29 чэрвеня, у рамках саміту «вялікай дваццаткі» ў Осака прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін. Галоўнае, каб гэта не адбывалася ў рамках перадвыбарнай барацьбы ва Украіне, прыводзіць словы Пуціна, сказаныя на прэс-канферэнцыі пасля заканчэння сустрэчы з канцлерам ФРГ Ангелай Меркель, Deutsche Welle са спасылкай на агенцтва dpa.

Сітуацыю з украінскімі маракамі Пуцін, па ўласных словах, абмяркоўваў і з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам. Вынесенае ў канцы мая рашэнне Міжнароднага трыбунала ААН па марскім праве ў Гамбургу аб вызваленні маракоў на працягу месяца Масква не прызнала, заяўляючы, што гэты трыбунал ня валодае адпаведнымі паўнамоцтвамі.

Адной з тэм сустрэчы Пуціна з Ангелай Меркель у кулуарах саміту была абстаноўка на ўсходзе Украіны. Бакі сышліся на тым, што «нармандскі фармат» па ўкраінскім пытанні трэба захаваць. Аднак пытанне, калі магла б адбыцца новая сустрэча «нармандскай чацвёркі», пакуль застаецца адкрытым.

Пуцін падкрэсліў: «Згодны з канцлерам, што мы павінны выкарыстоўваць усе інструменты, а там іх не так ужо шмат, адзін з дзейсных — нармандскі фармат».

«Так, будзем працаваць. Пытанне толькі — калі. Тэрміны трэба ўзгадніць, у якой паслядоўнасці будзем праводзіць кансультацыі — удвух, ўтрох, учатырох», — цытуе Пуціна Інтэрфакс-Украіна.

NN.by

7
дзядзька Рыгор / Адказаць
29.06.2019 / 20:44
ему кто-то еще верит?
17
Чебаркуль / Адказаць
29.06.2019 / 20:56
Пусть он вылечит Меркель от мандража.
4
Котіс / Адказаць
29.06.2019 / 20:58
Можа мець адносіны з кім заугодна, толькі б не з Украінай. Але прыдзецца з часам.
Паказаць усе каментары/ 11 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру