29.06.2019 / 21:02

Мінская міліцыя шукае мужчыну, які збег з псіхінтэрната 6

Аддзел крымінальнага вышуку Маскоўскага РУУС Мінска шукае без вестак зніклага Сяргея Аляксея Аляксандравіча, які нарадзіўся 04.12.1971.

Мужчына пакутуе на псіхічнае захворванне (шызафрэнію). 26 чэрвеня 2019 года ў перыяд з 16.00 да 16.30 ён самавольна пакінуў тэрыторыю медыцынскай установы «Псіханеўралагічны дом-інтэрнат № 4 г. Мінска» і да цяперашняга часу яго месца знаходжання невядомае.

Прыкметы: на выгляд 42 гады, рост 175—180 см; сярэдняга целаскладу; твар авальны, смуглявы; валасы прамыя, бялявыя.

Быў апрануты: баваўняная камізэлька сіняга колеру, майка цёмнага колеру, джынсы цёмна-сіняга колеру альбо шорты ў клетку розных колераў, красоўкі светла-шэрага колеру.

Калі Вы пазналі мужчыну на фота альбо маеце інфармацыяй пра яго месцазнаходжанне, міліція просіць паведаміць пра гэта ў Маскоўскае РУУС Мінска асабіста або па тэлефонах 8 (017) 2087815, 8 (017) 2862202, 8 (029) 6250666, 8 (029 ) 5642962. альбо 102.

NN.by

2
гыгыгы / Адказаць
29.06.2019 / 22:32
Учора недзе памиж 20-30 и 21-00 нешта падобгае захадзила у семы трамвай у раене вул казлова у гапрамку серабранки. Можа гэты, а можа проста падобны да яго п янтос у неадэквате.... дакладга не скажу.
0
Той самы / Адказаць
30.06.2019 / 09:40
А ў Драздах шукалі?
1
даведка / Адказаць
30.06.2019 / 16:36
Сотрудников МВД следует привлечь к уголовной ответственности за разглашение врачебной тайны (диагноза).
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру