29.06.2019 / 21:51

Бі-бі-сі: Кіраўнік групы атрутнікаў у Солсберы быў генералам 14

Дзяніс Сяргееў.

Дзеяньнямі супрацоўнікаў ГРУ, якія, паводле вэрсіі сьледзтва, зрабілі замах на свайго былога калегу Сяргея Скрыпаля, мог кіраваць генэрал-маёр гэтай выведнай службы, піша Радыё Свабода са спасылкай на Бі-бі-сі.

Пра гэта расказвае брытанская тэлерадыёкампанія Бі-бі-сі, якая здолела высьветліць падрабязнасьці аб трэцім падазраваным у справе аб замаху на былога начальніка аддзелу кадраў расейскай вайсковай выведкі.

Бі-бі-сі сьцьвярджае, што генэрал-маёр ГРУ Дзяніс Сяргееў зьяўляўся кіраўніком апэратыўнай групы, якая, верагодна, зрабіла замах на Скрыпаля. У Лёндане ён падтрымліваў сувязь з вышэйстаячымі афіцэрамі ў Маскве.

Дэталі візыту Сяргеева ў Вялікабрытанію журналісты вывучылі, атрымаўшы доступ да білінгу тэлефонных перамоваў расейца.

Сярод іншага, журналісты і дасьледчая групы Bellingcat выявілі званок Сяргеева на тэлефонны нумар, які, на думку крыніц ВВС, мог належаць яго сувязному у ГРУ. Звычайны тэлефонны нумар належаў апарату, які ніколі не зьвязваўся ні з адной з вышак мабільнай сувязі і ня меў IMEI — унікальнага нумару для ідэнтыфікацыі мабільных тэлефонаў. Акрамя таго, насуперак расейскаму заканадаўству, гэты нумар на працягу некалькіх гадоў ня меў ўладальніка, адзначаецца ў расьсьледаваньні.

Асобу Сяргеева ў лютым ўстанавіла група Bellingcat. Ёй удалося высьветліць, што Сяргееў нарадзіўся ў горадзе Ушарал на тэрыторыі сучаснага Казахстану, вучыўся ў Вайскова-дыпляматычнай акадэміі і заяжджаў на тэрыторыю Вялікабрытаніі па пашпарце, нумар якога толькі на некалькі лічбаў адрозьніваўся ад нумароў дакумэнтаў меркаваных афіцэраў ГРУ Аляксандра Мішкіна і Анатоля Чапігі.

ВВС папрасіла пракамэнтаваць тэму жонку Сяргеева, але яна не адказала на пытаньні.

Нагадаем, у сакавіку 2018 года былы начальнік аддзела кадраў расейскага ГРУ Сяргей Скрыпаль, які супрацоўнічаў з брытанскай выведкай, і яго дачка Юлія былі атручаныя ў англійскай горадзе Солсбэры. Паводле вэрсіі сьледзтва, на іх маглі зрабіць замах былыя калегі Скрыпаля. Расея дачыненьне да атручэньня Скрыпалёў адмаўляе.

65
Victor / Адказаць
29.06.2019 / 22:14
"Звычайны тэлефонны нумар належаў апарату, які ніколі не зьвязваўся ні з адной з вышак мабільнай сувязі і ня меў IMEI — унікальнага нумару для ідэнтыфікацыі мабільных тэлефонаў." Ха-ха-ха -))) гэта падобна на тое як дзікі пра апельсіны распавядаюць... -))) для чалавека які валодае ведамі пра тэлефанію вельмі смешны доказ -)))
16
Котіс / Адказаць
29.06.2019 / 22:17
А нічога! Хай сабе і маршалам! Расею зноу у ПАСЕ прынялі і Брытанія не супраць. Здрайцы і крывадушнікі. Рэд. Брытанскія дэлегаты галасавалі супраць.
71
Алексей минский / Адказаць
29.06.2019 / 22:27
Закусываць трэба!!!, Такую пургу несцi - толькi з пахмелля....
Паказаць усе каментары/ 14 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру