29.06.2019 / 23:23

Даляр можа апусціцца ніжэй за 2 рублі 4

Фота Ірыны Арахоўскай

На працягу чэрвеня і даляр, і еўра абнавілі мінімумы з пачатку года. А вось расійскі рубель падаражэў у адносінах да беларускага на 1%.

Тэндэнцыя захаваецца, лічыць старшы аналітык форэкс-брокера «Альпары» Вадзім Ёсуб: еўра і даляр у адносінах да беларускага рубля будуць зніжацца, а расійскі рубель — расці. Пра гэта ён распавёў, адказваючы на пытанне finance.tut.by.

— Асноўны трэнд чэрвеня — гэта ўплыў на беларускі валютны рынак знешніх валютных рынкаў, — адзначае эксперт. — З вонкавых тэндэнцый можна вылучыць рост еўра да даляра. За апошні месяц еўра падаражэў да даляра з 1,1140 да 1,1380, або на 2,1%. Яшчэ мацней падаражэў расійскі рубель. Ён ўмацаваўся нават да узрослага еўра. У Расіі за месяц даляр патаннеў з 65,4 да 63,1 расійскага рубля, або на 3,6%. Еўра патаннеў з 72,9 да 71,8 расійскага, або на 1,5%.

У выніку за месяц да беларускага рубля даляр патаннеў на 2,6%, еўра знізіўся на 0,6%, а расійскі рубель вырас на 1%, канстатуе Вадзім Ёсуб. Валютны кошык знізіўся на 0,4%. Дарэчы, на працягу гэтага месяца і даляр, і еўра, і кошт валютнага кошыка абнавілі мінімумы з пачатку года.

— Хутчэй за ўсё, тэндэнцыя ўмацавання расійскага рубля да замежных валют захаваецца на наступны месяц. Таму на нашым рынку мы можам чакаць зніжэння даляра і еўра да беларускага рубля з адначасовым ростам расійскага рубля, — кажа аналітык. — На канец наступнага месяца даляр стане ў дыяпазоне 1,97…2,01. Вельмі верагодна падзенне ніжэй за 2 рублі. Еўра будзе знаходзіцца ў дыяпазоне 2,29…2,33 рубля, а расійскі рубель — ў дыяпазоне 3,24…3,30 за 100 расійскіх.

Наконт Еўрапейскіх гульняў і іх уплыву на курсы валют у Беларусі, Вадзім Ёсуб кажа, што яны не аказалі ніякага ўплыву на валютны кошык.

— Відавочна, што прыехала мала людзей. Не думаю, што яны здавалі нейкія вялікія грошы, — кажа эксперт. — Даляр і еўра ў гэтым годзе зніжаліся літаральна з лютага. Нават тое, што беларускі рубель умацоўваўся, ні пра што не кажа. З іншага боку, апошнія дні гэтага тыдня даляр і еўра трошкі падаражэлі, таму і без Гульняў беларускі рубель умацоўваўся, і падчас Гульняў зніжаўся. Ніякага эфекту ад Гульняў няма.

6
падарожны / Адказаць
30.06.2019 / 08:15
Трэба плаціць 3 мільярды за пазыкі Лукашэнкі, таму штучна паднімаюць кошт рубля
4
Свободный / Адказаць
30.06.2019 / 09:11
Оо такс помню в сасутене щасЦя цены подняли тк доллар вырос так может пора цены уменьшать?
1
Чеснок / Адказаць
30.06.2019 / 12:58
А когда цены в магазинах снизят?
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру