Крычаўскі аддзел аховы МУС упрыгожылі ў колерах расійскага трыкалора ФОТА
«Перад майскімі святамі 2019 года каля будынка Крычаўскага аддзела дэпартамента аховы МУС РБ з палотнішчаў чырвонага, сіняга і белага колеру была складзена і ўсталявана пара расійскіх трыкалораў.

Цяпер, напярэдадні 3 Ліпеня, гісторыя паўтарылася з абсалютнай дакладнасцю — перад будынкам зноў паўсталі стылізаваныя расійскія сцягі ў колькасці дзвюх штук, — піша чытач «Нашай Нівы», які падпісаўся «Беларус». — Ці не нагадвае гэта Данецк-2014?» — рытарычна пытаецца ён.

Крычаў — гэта ўсход Магілёўскай вобласці, адзін з самых усходніх райцэнтраў Беларусі.
Цяпер чытаюць
«На канцэртах няма месца радыкальнаму нацыяналізму, агрэсіі і гвалту». Макс Корж выказаўся наконт скандалу, які разгарэўся пасля яго выступу ў Варшаве

Каментары