Вашынгтон і Пхеньян створаць групу перамоўшчыкаў, якія будуць упаўнаважаны абмяркоўваць працэс дэнуклеарызацыі Карэйскага паўвострава. Такую заяву Дональд Трамп зрабіў пасля завяршэння сустрэчы з Кім Чэн Ынам, перадае CNN.

«Мы дамовіліся, што кожны з нас прызначыць каманду. Каманды паспрабуюць прапрацаваць некаторыя дэталі», — распавёў Трамп, дадаўшы, што перагаворшчыкі пачнуць працаваць на працягу двух-трох тыдняў.

Паводле яго слоў, каманду ЗША будзе ўзначальваць цяперашні спецпрадстаўнік ЗША па Паўночнай Карэі Стывен Бігун. «Поспехаў, Стыў», — пажадаў Трамп.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0