Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін у нядзелю прыбыў у Мінск, дзе наведае закрыццё II Еўрапейскіх гульняў. На гэтую цырымонію расійскага лідара 25 чэрвеня запрасіў Аляксандр Лукашэнка, паведамляе ТАСС.

Пуцін сустракаўся з Лукашэнкам два тыдні таму ў Бішкеку на палях саміту Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва. Тады прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў казаў, што кіраўнікі дзяржаў пацвердзілі намер правесці двухбаковую сустрэчу ў найбліжэйшы час.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0