Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка нефармальна сустрэліся ў альтанцы, якую падарыў прэзідэнт Узбекістана Шаўкат Мірзіёеў. Прэзідэнт Таджыкістана Эмамалі Рахмон, які знаходзіцца ў Беларусі з афіцыйным візітам, далучыўся да сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна, перадае БелТА.

Мерапрыемства праходзіць у дзяржаўнай рэзідэнцыі «Заслаўе» ў нефармальнай абстаноўцы. Падобны фармат трохбаковай сустрэчы Аляксандр Лукашэнка анансаваў 28 чэрвеня на перамовах з Эмамалі Рахмонам у Мінску.

Пасля завяршэння сустрэчы лідары краін наведаюць на стадыёне «Дынама» цырымонію закрыцця II Еўрапейскіх гульняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0