Беларускія рэгіянальныя сайты, што ўваходзяць у прарасійскую сетку, раскрылі таямніцу малой колькасці беларусаў на трыбунах і фан-зонах Еўрапейскіх гульняў. Як сцвярджаюць гэтыя рэсурсы, «беларуская апазіцыя пераманіла многіх грамадзян на спартовыя спаборніцтвы для геяў і лесбіянак у Іспанію» (так званыя Еўрагульні ў процівагу Еўрапейскім гульням).

Чытайце таксама: Сетка: як Расія стварае ў Беларусі рэгіянальныя сайты на базе аўтараў з «Румола» і НОДа

Адзін з прапагандысцкіх рэсурсаў адзначае:

«Дзіравая» апазіцыя раскручвае правядзенне міжнародных спартыўных гульняў для геяў і лесбіянак, якія ў гэты час пройдуць у Мадрыдзе… Больш за тое, «дзіравая» апазіцыя стала ўжо прадаваць квіткі на міжнародныя гульні для геяў і лесбіянак, і нават візу абяцала зрабіць бясплатна, абы адвесці людзей ад галоўнай падзеі краіны».

Акрамя таго, сайт сцвярджае, што на мерапрыемства ў Мінск «з'едзецца ўся ўзброеная да зубоў апазіцыйная зграя, але не з мэтай паглядзець, а з мэтай зганьбіць нашу краіну ў вачах замежнікаў».

Сайт адзначае, што на гульні ў Мінск могуць прыехаць «узброеныя ўкраінскія нацыяналісты і тэрарысты ад дэпутата і старшыні «Таварыства беларускай мовы» Алены Анісім».

Таксама сайт абвінаваціў беларускую апазіцыю ў тым, што яна нібыта займалася продажам фальшывых квіткоў на Еўрапейскія гульні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0