01.07.2019 / 07:17

Кіраўнік ЕАК Качыянчыч адмаўляе фінансавыя абавязацельствы перад Беларуссю за правядзенне Еўрапейскіх гульняў 7

Прэзідэнт Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў (ЕАК) Янэз Качыянчыч адмаўляе абавязацельствы яго арганізацыі перад Беларуссю па прыцягненні буйных міжнародных спонсараў пад правядзенне II Еўрапейскіх гульняў у Мінску. Пра іх у лютым казаў прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас, падкрэсліўшы незадавальненне дзеяннямі ЕАК, піша Tut.by

— Я чуў гэтую заяву, але ў кантракце [ЕАК з Беларуссю] нічога не напісана, хто за што адказвае, — заявіў Качыянчыч на прэс-канферэнцыі ў Мінску перад цырымоніяй закрыцця гульняў. — Мы хацелі б дапамагчы, арганізавалі падтрымку, абраўшы досыць змястоўны падыход. Выбралі праз свой міжнародны аддзел адну арганізацыю, якая б вызначыла стратэгію і іншую, якая павінна была рэалізаваць яе. На жаль, гэтыя намаганні не прывялі да поспеху. Нам неабходны дакладны аналіз таго, што адбылося. Мы інвеставалі пэўныя сродкі ў гэты праект. Але гэтага не было прапісана ў нашым кантракце з краінай-гаспадыняй, што ЕАК адказвае за прыцягненне знешніх спонсараў. Мы проста хацелі дапамагчы.

— Колькі ЕАК выдаткаваў на правядзенне Еўрапейскіх гульняў у Мінску?

— Мы пакрылі большую частку выдаткаў, звязаных з удзелам спартсменаў. Расходы на перамяшчэнне — гэта прыкладна дзесяць мільёнаў еўра.

На лютаўскай сустрэчы Румаса і Качыянчыча, якая адбылася ў Рыме, абмяркоўваліся магчымыя выхады з сітуацыі. «Дамовіліся, што беларускі бок возьме на сябе больш працы па прыцягненні фундатараў у такіх прэміяльных сектарах, як нафтаперапрацоўка, банкаўская справа, напоі», - сказаў тады прэм'ер-міністр.

26 чэрвеня міністр фінансаў Максім Ермаловіч расказаў у парламенце, што ўсяго Беларусь выдаткавала на Еўрапейскія гульні 540 мільёнаў рублёў, у тым ліку з бюджэту - 266 мільёнаў. Небюджэтныя грошы — гэта спонсарская дапамога, якую аказалі прадпрыемствы рэспублікі, сродкі ад продажу квіткоў і крэдыты Банка развіцця, якія прыцягваліся бюджэтнымі і камерцыйнымі арганізацыямі.

3
Лявон Баршчэўскі / Адказаць
01.07.2019 / 07:48
Вынік гульняў - вялікая дзірка ў беларускім бюджэце. А цяпер Пуцін будзе казаць Лукашэнку: "Калі вы такія багатыя, што пускаеце столькі бюджэтных сродкаў на спартовыя гульні, то вяртайце ўсе пазыкі або здавайце краіну".
Але ж, як кажуць, мазгоў нікому не пазычыш...

1
Козік / Адказаць
01.07.2019 / 08:55
Пагулялі крыху...
1
Максим / Адказаць
01.07.2019 / 09:27
Император играет на скрипке, государство уходит из рук.
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру