Супрацоўніца білетнай касы ў Мінску прысвоіла за год працы больш за 5 тыс. рублёў ад рэалізацыі білетаў на канцэрты і шоу, паведамілі Мінск-навінам ва УСК па Мінску.
Жанчына гандлявала квіткамі на відовішчныя мерапрыемствы і частка грошай пералічвала не на рахунак прадпрыемства, а забірала сабе ў кішэню, а затым траціла.