Малодшая дачка палітыка Алега Гайдукевіча трапіла ў рэанімацыю.

Пра гэта сам Гайдукевіч паведаміў у фэйсбуку.

«Гэтыя чатыры дні былі аднымі з горшых у маімі жыцці. Мая дачка трапіла ў рэанімацыю. Так здараецца. Я яшчэ не адзін раз скажу «Дзякуй!» дактарам мінскай абласной дзіцячай бальніцы: хірургам, рэаніматолагам. Яны ратуюць жыцці, ратуюць кожны дзень. Выратавалі і маю дачку», — напісаў Гайдукевіч.

Ён распавёў «Нашай Ніве», што ў дачкі здарыўся прыступ апендыцыту.

«У дачкі быў кепскі апендыцыт: востры з ускладненнямі. Яна трапіла ў рэанімацыю. Дачка яшчэ зусім малая, мы з жонкай моцна перапалохаліся.

Нізка кланяюся дактарам, што выратавалі. Не першы раз пераконваюся, што ў нас дактары з залатымі рукамі.

Крызіс прайшоў, але дачка пакуль яшчэ ў бальніцы», — паведаміў Алег Гайдукевіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0