Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі накіраваў запрашэнне Аляксандру Лукашэнку наведаць форум рэгіёнаў Украіны і Беларусі, які восенню адбудзецца ў Жытоміры. Пра гэта БелТА паведаміў пасол Украіны ў Беларусі Ігар Кізім.

«Падрыхтоўка ідзе планава. Ва ўсякім выпадку, нашы лідары пра гэта ведаюць, яны ў курсе справы. Былі зроблены адпаведныя крокі па фармалізацыі», — сказаў Ігар Кізім. Ён удакладніў, што прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі накіраваў афіцыйнае запрашэнне Аляксандру Лукашэнку ўзяць удзел у гэтым мерапрыемстве.

«Я думаю, што запрашэнне будзе прынятае. З самага пачатку была ідэя, што гэта павінна праходзіць пад патранатам кіраўнікоў дзвюх дзяржаў», — адзначыў пасол.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0