Тэмы нумару:

Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт можа ператварыцца з беларускага ў рэгіянальны Усходнееўрапейскі ўніверсітэт, на ўзор Цэнтральнаеўрапейскага ў Будапешце.

Што гэта азначае? Ці будуць скарочаныя беларускія праграмы? Гутарка на гэту тэму з рэктарам Анатолем Міхайлавым.

* * *

29 студзеня спаўняецца 125 гадоў бацьку беларускай дзяржаўнасці Антону Луцкевічу.

Артыкул Анатоля Сідарэвіча «Луцкевіч на допытах». «Допыты цягнуліся па 36 гадзін. Луцкевіч не зламаўся. Яго агаварылі … расстраляныя».

* * *

«Вас прызналі нявольнікамі…» Сумны досвед Алега, будаўніка з заходнебеларускага мястэчка, будзе карысны тым, каго беспрацоўе ці малы заробак гоняць па нялёгкія грошы на піцерскія ды маскоўскія будоўлі. Артыкул Сямёна Печанко.

* * *

«Так, усе ў мняе на працы ведаюць, што я гей. Калі я прызнаўся ў сваёй арыентацыі, мне стала лягчэй, не трэба весці падвойнае жыццё. Але і крычаць пра гэта я не збіраюся», — кажа рэдактар парталу gay.by Аляксандар Палуян. Гутарка з маладым чалавекам, якому некалькі дзён таму Мазырскі ваенкамат даў адтэрміноўку на некалькі тыдняў праз ягоную гомасексуальнасць.

Новы нумар «Нашай Нівы» ў шапіках у Мінску ў сераду ад абеду, у рэгіёнах — ад чацвярга раніцы.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0