flickr.com

flickr.com

Зусім хутка на вялікія экраны выйдзе дзявяты фільм Квенціна Таранціна «Аднойчы ў Галівудзе», які можа стаць апошнім у кар'еры знакамітага рэжысёра. Пра свае далейшыя планы Таранціна распавёў у інтэрв'ю аўстралійскаму GQ.

«Думаю ў тым, што тычыцца мастацкіх фільмаў, я сябе зжыў», — заявіў 56-гадовы рэжысёр. Праўда, Таранціна не збіраецца сыходзіць на «пенсію», у яго на прыкмеце шмат цікавых заняткаў: «Я ўяяўляю сябе пішучым кнігі ці сцэнар да тэатральнай пастаноўкі, таму я ўсё роўна буду тварыць. Я аддаў кіно ўсё, што ў мяне было».

Рэжысёр таксама дадаў, што, калі «Аднойчы ў Галівудзе» цёпла прымуць гледачы, то ён, хутчэй за ўсё, спыніцца на дзевяці фільмах. «Магчыма, я скончу проста цяпер. Пакуль я на самым піку. Паглядзім», — сказаў Таранціна.

У пракат «Аднойчы ў Галівудзе» выйдзе ў жніўні. Там згуляюць Брэд Піт, Леанарда Ды Капрыа, Дакота Фанінг, Марго Робі, Эміль Хірш, Майкл Мэдсен і іншыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0