03.07.2019 / 16:37

Прычынай аварыі на расійскім падводным апараце назвалі праблемны акумулятар 8

Паводле крыніц Forbes і РБК, менавіта праблемы з адной з акумулятарных батарэй, якія забяспечвалі сілкаванне глыбакаводнага апарата, і сталі прычынай аварыі, у выніку якой загінулі 14 расійскіх маракоў.

Прычынай аварыі на сакрэтным глыбакаводным апараце Мінабароны Расіі ў Баранцавым моры, у выніку якой загінулі 14 чалавек, сталі праблемы з адной з акумулятарных батарэй, якія забяспечвалі яго электрасілкаванне, паведамляюць РБК і Forbes.

Паводле суразмоўцы ў суднабудаўнічай прамысловасці, надзвычайнае здарэнне магло адбыцца ў той момант, калі апарат паднімаўся з глыбіні ўжо непасрэдна да свайго носьбіта. Крыніца ў Мінабароны Расіі дадала, што ва ўмовах адкрытага гарэння і перабояў з электрасілкаваннем экіпаж апарата здолеў забяспечыць пад'ём і не дапусціў пашкоджання ўсталяванай на ім атамнай устаноўкі, што ў выніку дазволіла пазбегнуць больш сур'ёзных наступстваў.

NN.by

0
Жвір / Адказаць
03.07.2019 / 17:05
Dy ladna, zaraz naūkidvajuc` kazak pra akumuliatar... Iznoū knopku pierablytali, i heta adzinaja pryčyna...
0
микола / Адказаць
03.07.2019 / 17:51
Странная  причина  для  АПЛ.  Как  всегда  кремль  брешет.
0
Палескі партызан / Адказаць
03.07.2019 / 18:16
2000: яна патанула. 2019: яна патанула. Кола замкнулася. Пу не пра інтэграцыі трэба думаць, а як сысці і пазбегнуць лавы падсудных у Гаазе.
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру