03.07.2019 / 18:13

АМАП затрымаў у Курапатах чатырох маладафронтаўцаў 9

Каля рэстарана «Паедзем, паядзім» 3 ліпеня затрымалі старшыню «Маладога фронту» Дзяніса Урбановіча, а таксама актывістаў арганізацыі Іларыёна Трусава і Віталя Трыгубава, імя яшчэ аднаго хлопца невядомае. Пра гэта «НН» паведаміў кіраўнік хрысціянскай дэмакратыі Павел Севярынец.

Фота Пятра Рабушкі.

Юнакі прыйшлі да рэстарана з бервяном, перагарадзіўшы ўезд у ядальню. У выніку ўтварыўся затор з некалькіх аўтамабіляў. Агулам хлопцы прастаялі так каля гадзіны. Пасля іх затрымалі супрацоўнікі АМАП.

Акцыя была прымеркаваная да афіцыйнага Дня Незалежнасці.

ЗП

15
Малады / Адказаць
03.07.2019 / 18:17
Малады Фронт па-баявому адзначыў Зліпеня ) Не спыніць новае пакаленьне байцоў. Змагаюцца, малайцы.
73
хамса / Адказаць
03.07.2019 / 18:27
пазьняк, змахваючы не адну скупую слязу, падумаў: “мая маладая гвардыя” і асяніў іх няведама якім крыжом з-за няведама якой з-за граніцы (пэўна з неба)): ідзіце да мяне, апошнія дзеці мае )
11
Карсынскi / Адказаць
03.07.2019 / 18:32
I ездзяць жа недаразуменнi у гэтую ядальню. Ганьба iм. Хлопцам- павага за самаахвярства.
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру