Вечарам 3 ліпеня карыстальнікі Facebook і Instagram сутыкаюцца з рознымі праблемамі пры загрузцы сайта. Большасць карыстальнікаў не могуць убачыць выявы, а некаторыя ўвогуле не могуць патрапіць на сайт.

Першыя паведамленні аб збоях сталі з'яўляцца каля 17-ай гадзіны 3 ліпеня. Сярод пацярпелых у першую чаргу — карыстальнікі з Заходняй Еўропы: Вялікабрытаніі, Нідэрландаў, Францыі, Германіі, Даніі, Партугаліі, Швецыі. Акрамя таго, са збоем у рабоце сацсетак сутыкнуліся на ўсходнім узбярэжжы ЗША і ў Малайзіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0