У Італіі пачалося вывяржэнне вулкана Стромбалі. Вулкан знаходзіцца на невялікім востраве ў Тырэнскім моры, дзе пражывае некалькі сотняў чалавек.
Вывяржэнне напалохала турыстаў, якія спачатку пачулі гук магутнага выбуху, затым убачылі слуп попелу і мноства камянёў, што падалі. Па схілах вулкана струменілася лава. Сярод адпачывальнікаў узнікла паніка, адны паспяшаліся схавацца ў дамах, іншыя зайшлі ў мора.
Інфармацыі аб пацярпелых не паступала і італьянская берагавая ахова не бачыць неабходнасці ў эвакуацыі людзей са Стромбалі.