Калекцыі размесцяцца ў былым будынку штабу тылу, які да рэвалюцыі быў вучэльняй.

Амаль увесь фонд Нацыянальнага музея гісторыі і культуры Беларусі, які з красавіка гэтага года будзе перайменаваны ў Нацыянальны гістарычны музей, пераедзе ў новы будынак у пачатку 2010 года. Аб гэтым паведаміў карэспандэнту дырэктар музея Сяргей Вечар.

Паводле яго слоў, у 2005 годзе музей атрымаў для захоўвання фонду будынак былога штаба тылу плошчай больш як 7 тыс.кв.м па адрасе вул. Фрунзе, 19. Цяпер у ім праходзіць капітальны рамонт. Поўная рэканструкцыя будынка завершыцца толькі ў 2012 годзе. У той жа час частка будынка будзе гатова да эксплуатацыі ўжо ў наступным годзе.

Пакуль што практычна ўсе калекцыі знаходзяцца ў будынку музея ВАВ, які прадаставіў некалькі памяшканняў для іх захоўвання. «Ідэальных умоў захоўвання ў цяперашнім становішчы прадугледзець немагчыма». Так, у мінулым годзе мы былі вымушаны перавезці частку археалагічных экспанатаў з будынка музея ВАВ, таму што ў яго памяшканнях была высокая ступень вільготнасці, што небяспечна для вырабаў з касцей», — падкрэсліў Сяргей Вечар.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?