Удзел у парадзе 3 Ліпеня ў Мінску рэкордна вялікай колькасці расійскіх самалётаў, у тым ліку суперсучасных знішчальнікаў і стратэгічных бамбавікоў, — гэта несумненны сігнал.

Як і праезд «Іскандэраў», якія, як мы памятаем, не варта смяшыць.

Масква гэтымі самалётамі і ракетамі пасылае недвухсэнсоўны сігнал заходнім суседзям Беларусі. Але і для беларусаў такі парад — нагода задумацца. Ці шмат вы знойдзеце сталіц, у цэнтры якіх на Дзень Незалежнасці пралятае і праязджае тэхніка суседняй дзяржавы, нашмат больш магутная за ўзбраенні арміі тваёй краіны?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?