04.07.2019 / 09:50

27 ліпеня — вандроўка на Блакітныя азёры 3

Вось і лета прыйшло. Зноў едзеце на выходныя на возера? Дык паехалі разам! Турыстычная кампанія «БелЮніІнтэрКом» запрашае наведаць унікальныя Блакітныя азёры, прайсціся экасцежкай ды заехаць у некалькі аўтэнтычных мясцін.

Экскурсія пачнецца з Шэметава.

Адна з самых старадаўніх вёсак Беларусі, што згадваецца яшчэ ў XV ст. Тут можна агледзець рэшткі сядзібы Скірмутаў і касцёл Св. Дзевы Марыі Нястомнай Дапамогі з унікальнымі аконнымі вітражамі.

Засвір. Засвірскі касцёл і кляштар кармелітаў — помнік архітэктуры барока пачатку XVIII ст. Ёсць тут і нямецкі салдацкі цвінтар часоў І сусветнай.

Свір. Маляўнічы пасёлак, які раскінуўся на беразе аднайменнага возера можа расказаць шмат сваіх гісторый, а таксама здзівіць велічным касцёлам Св.Мікалая.

Камарова. Тут можна пабачыць, як жыла багатая шляхта на мяжы XIX-XX стагоддзяў — захавалася цэлая сядзіба тых часоў.

Прыродны комплекс «Блакітныя азёры» - частка нацыянальнага парку «Нарачанскі». Пройдземся экалагічнай сцежкай! Яе працягласць — сем кіламетраў, але палохацца не варта: стаміцца вы не паспееце. Нас чакаюць краявіды, купанне ў чыстым возеры, паляны кветак і хвоя «Стары манах», каля якой можна загадаць запаветнае жаданне.

Цана білета: 45 руб. (у яе ўваходзіць усё, апроч абеда).

Больш інфармацыі пра вандроўкі на сайце (цісніце на «Расклад вандровак»).

Тэлефануйце:

+375 29 334-70-09 Viber, WhatsApp; Telegram; +375 29 835-70-09. Або скарыстайцеся анлайн-браніраваннем.

Або завітвайце:

Мінск, вуліца Маркса, 40-40.

Аплаціць экскурсію можна і праз сістэму «Разлік».

Кожная 5-я вандроўка — 50% зніжка, кожная 10-я вандроўка — бясплатна.

ТАА «БелЮніІнтэрКом». УНП 190522713

NN.by

0
Жвір / Адказаць
04.07.2019 / 11:17
Heta цyд ! Treba jechac` !
0
Прохожий / Адказаць
04.07.2019 / 14:11
"Блакітные азёры" - цудоўныя месцы - пешшу праходзіў 15 км... і не раз... Зайздрошчу, бо будуць добрыя пазнавальныя расказчыкі.
0
1111 / Адказаць
04.07.2019 / 14:54
Красота какая!!!)))Лепотаааа..
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру