Як паведамляе СК, падчас святочнага салюту ў Мінску адбыліся чатыры выбухі феерверкаў.

Былі разбураныя салютныя ўстаноўкі, аскепкі нанеслі цялесныя пашкоджанні не менш за 10 грамадзянам. Адна жанчына памерла на месцы здарэння. Акрамя таго, пашкоджаныя бліжэйшыя будынкі.

Галоўным следчым упраўленнем Следчага камітэта па факце здарэння распачата крымінальная справа па ч. 2 арт. 463 (парушэнне правілаў абыходжання з рэчывамі і прадметамі, якія ўяўляюць павышаную небяспеку для навакольных) Крымінальнага кодэкса. Адказнасць прадугледжвае да пяці гадоў пазбаўлення волі.

Створана следчая група з супрацоўнікаў цэнтральнага апарата Следчага камітэта, УСК па Мінску і УСК па Мінскай вобласці.

Па справе адпрацоўваюцца версіі пра:

— няспраўнасць салютных установак,

— няспраўнасць феерверка,

— няправільнае зараджанне салютных установак,

— няправільную эксплуатацыю салютных установак.

Праводзяцца следчыя дзеянні. Працягваецца праца на месцах здарэнняў, адбіраецца тэхнічная дакументацыя, звязаная з эксплуатацыяй салютных установак і феерверкаў.

Дапытваюцца сведкі, у тым ліку вайскоўцы, што зараджалі салюты, а таксама супрацоўнікі прадпрыемства-пастаўшчыка феерверкаў.

У Мінску ад аскепка салюту загінула 64-гадовая жанчына

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0