04.07.2019 / 12:06

Генерал міліцыі Мечыслаў Грыб: Калі б канцэрт спынілі, магло быць яшчэ больш ахвяр 13

Ці правільна зрабілі арганізатары Дня Незалежнасці, што пасля інцыдэнту падчас салюту, калі траўмы атрымалі многія людзі, не спынілі правядзенне канцэрту? З гэтым пытаннем «Наша Ніва» звярнулася да генерал-лейтэнанта міліцыі ў адстаўцы Мечыслава Грыба.

Мечыслаў Грыб. Фота Радыё «Свабода».

«Па-першае, я хацеў бы адзначыць, што пры правядзенні такіх мерапрыемстваў, як салюты, дзе выкарыстоўваюцца выбуховыя рэчы, трэба вельмі добра арганізаваць бяспеку людзей. І гэта рэальна зрабіць. Салют можна бачыць на вялікай адлегласці, і нельга падпускаць людзей блізка да яго. Патрэбна выключыць усе недарэчнасці і выпадковасці. Усё гэта можна зрабіць, але нехта не зрабіў.

Я прытрымліваюся падыходу, што ў гэтым выпадку канцэрт не трэба было спыняць. У адваротным выпадку было б нашмат болей панікі і неразбярыхі. Маглі б быць і іншыя ахвяры. Маглі б быць натоўпы і на аўтобусы, і на метро. У нас гэта было, мы гэта праходзілі. Калі б толькі абвесцілі, што канцэрт спыняецца, то магла б быць вялікая паніка».

ЗП

3
циник / Адказаць
04.07.2019 / 12:13
чего только может не случиться в стране где царит адская шизофрения, война с немцами и нато в больной голове. как это только всего одного убило, ведь могло всю толпу порешетить, включая малолетних детей, чудом видимо все остались живы, бог сжалился - народ ведь не виноват из-за шизофреников 
20
bane / Адказаць
04.07.2019 / 12:19
каліб у 1995 годзе генерал Грыб не здрэйфіл ! і недазволіў праводзіць Антыканстытуцыйны рэферэндум !- не былоб а ні парадаў а ні салютаў а ні "Лукі" ! а то знайшлі "нафталінавага-эксперта" !
4
Свободный / Адказаць
04.07.2019 / 12:28
Ой что тут удивляться даже без комментариев
Паказаць усе каментары/ 13 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру