У час вечаровага салюта на 3 ліпеня ў Мінску адбыўся выбух піратэхнікі. Адна жанчына загінула, агулам пацярпелі 10 чалавек.

«Наша Ніва» папрасіла пракаментаваць гэтую сітуацыю супрацоўніка піратэхнічнай крамы, якая займаецца пастаўкай і запускам феерверкаў. 

«Вядучая піратэхніка робіцца ў Кітаі, відавочна. Калі зроблена на фабрыцы, то якасць добрая, нешта выбухае вельмі-вельмі рэдка, я сам здзіўлены, па шчырасці. Механіка там такая, што шар закладаецца ў трубу, адкуль ідзе фіціль. Я думаю, што тут справа нават не ў тэхніцы бяспекі, а ў тым, што сам шар мог аказацца няякасным.

Выявіць дэфект у шары да запуску практычна нерэальна, я думаю, што ён мог выбухнуць у марціры, а потым здэтаніравала і астатняе.

Чаму такое можа быць? Трэба разбірацца на месцы. Бывае такое, што шары адсырэлыя, намоклі па дарозе ці нешта такое, але хочацца верыць, што ў нашым выпадку ўсе правілы транспартыроўкі піратэхнікі выконваюцца», — сказаў ён. 

Прадстаўнікі расійскай кампаніі «Піра-Рос», якая пастаўляла салюты ў Мінск, ад каментаваць сітуацыю «Нашай Ніве» адмовіліся. 

Вядома, што зарады былі расійскай вытворчасці. 

Чытайце таксама:

Як выглядала падрыхтоўка да салюту і самі феерверкі: шмат ФОТА

Стала вядома, што святочныя салюты ўжо выбухалі ў 2012 годзе, ёсць нават ВІДЭА

«Заціскайце сонную артэрыю! Хуткую!» ВІДЭА ад відавочцы выбуху падчас салюту

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?