04.07.2019 / 12:56

Не прапусціце захапляльныя баі на беразе Мінскага мора — ужо ў ліпені 2

BFC 46 Summer Fest — гэта самы яркі турнір па адзінаборствах на беразе Мінскага мора на тэрыторыі Цэнтра паруснага спорту. Мінскае мора — адно з маляўнічых месцаў, дзе 28 ліпеня пройдуць баі па правілах MMA, K1 і MUAY THAI.

У праграме BFC 46 Summer Fest пройдуць баі па правілах MMA і MMA Team Fight. MMA Team Fight — гэта новы кірунак, дзе каманда складаецца з 5 спартсменаў, і кожны спартсмен праводзіць свае баі ў сваёй вагавой катэгорыі. У BFC 46: MMA Team Fight удзел возьмуць байцы з гарадоў Беларусі, а менавіта з Брэста, Кобрына, Гомеля, Жодзіна, Полацка, Віцебска і Мінска.

Таксама адбудуцца паядынкі па правілах K1 і Muay Thai. Адны з наймацнейшых байцоў краіны па K1 і Muay Thai сыдуцца ў бескампрамісных паядынках на Мінскім моры ў праграме BFC 46 Summer Fest.

Падчас правядзення BFC 46 для гледачоў будуць арганізаваны актыўныя пляцоўкі па пляжным валейболе і футболе, фітбоксе, ёзе, пілатэсе, сілавым трэнінгу, катанні на яхтах і катарах. Летняя кавярня Цэнтра паруснага спорту і фуд-корты будуць клапаціцца аб тым, каб наведвальнікі не заставаліся галоднымі.

Кошт квітка — 5 рублёў.

Набыць іх можна ў білетных аператараў TicketPro.by, Bezkassira.by або купіць на мерапрыемстве.

Таксама можна даведацца дадатковую інфармацыю і замовіць білет па нумары тэлефона + 375-29-619-70-91

Прамую трансляцыю глядзіце на сайте Mixfight.by.

Instagram: @bfc_company

Vk.com: @bfc_company

Тэлефон: + 375-29-619-70-91

Шукайце больш падзей на Afisha.nn.by

NN.by

1
NavuchencaBK / Адказаць
04.07.2019 / 18:48
Асноўнае пытаньне пра падзею, ці будуць тамака фэервэркі.
0
Атака! / Адказаць
05.07.2019 / 00:31
Памылка там - Belarusian з адным s пішацца.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру