04.07.2019 / 15:43

Буйныя беларускія тэлеграм-каналы правялі апытанне аб патрэбе парада. Зірніце вынікі 5

Некалькі беларускіх тэлеграм-каналаў запыталіся ў аўдыторыі, ці патрэбныя парады ў цяперашнім выглядзе. Фармулёўкі пытанняў і варыянты адказаў розныя, але паказальныя. 

У сукупнасці менш чым за суткі прагаласавала каля 18 тысяч чалавек. 

У апытанцы канала «Беларусь галаўнога мозгу» 19% у розных формах выказаліся за парад: 6% проста «за», яшчэ 13% — за парад без цяжкай тэхнікі.

У апытанцы канала «Кульгавы д'ябал» больш мудрагелістыя фармулёўкі. 

Калі іх аб'яднаць у адно, то безумоўна «за» выступае прыкладна такі ж працэнт, як і ў апытанцы іншага канала — 5%.

Правядзенне парадаў у юбілейныя гады як «даніну» традыцыі гатовыя падтрымаць 34% апытаных.

NN.by

1
Аnita / Адказаць
04.07.2019 / 16:40
плебс хочет зрелищ и содержимое их не столь важно,а парады из года в год затратно и не интересно.Вот если бы правительство устроило между чинушами, бои без правил, народу бы больше собралось.
4
Матёрый / Адказаць
04.07.2019 / 17:06
Денег нет, но Вы держитесь.
4
меркаванне / Адказаць
04.07.2019 / 17:46
Дань традыцыі? Хто вам тую традыцыю навязаў? Крывадушныя камуністы-камсамольцы? Яны ж першымі пабеглі ў капіталісты разам з гэбістымі і некаторымі "шасцёркамі крамля", а абдуранаму плебсу танкі-самалёты паказваюць, штоб "гардзілісь", і на суботнікі ганяюць, бо не любяць за працу грошы плаціць. А самі на варожым аўтапраме (нават за мільёны еўра) зады свае возяць. Чым па сутнасці адрозніваецца парады расеі і тутэйшыя ад парадаў кітая-кндр? Навошта сучасным еўрапейцам быць з імі ў адным шэрагу, як да таго імкнецца абмежаваная марыянетка-банкрот?
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру