Сур'ёзная аварыя адбылася днём 4 ліпеня на трасе М4 Мінск - Магілёў. Паводле папярэдняй інфармацыі, ёсць пацярпелыя.
Каля 14.00 у грузавіка выбухнула кола, пасля чаго ён сутыкнуўся з маршруткай поўнай людзей.
«Паведамленне выратавальнікам пра ДТЗ паблізу горада Беразіно паступіла ў 14.03, — распавяла tut.by афіцыйны прадстаўнік Мінскага абласнога ўпраўлення МНС Анастасія Швайбовіч.
Прычыны і абставіны здарэння высвятляюцца.