05.07.2019 / 15:24

Ад 5 ліпеня ў мінскіх кінатэатрах — «Хаціка» па-беларуску 5

5-7 ліпеня праект «Беларускія ўікэнды» прадставіць мінчанам фільм «Хаціка» — адну з самых кранальных гісторый аб сяброўстве сабакі і чалавека — на беларускай мове.

Фільм «Хаціка» (2008) заснаваны на рэальных падзеях з жыцця японскай сям’і.

Знакамітая брытанска-амерыканская меладрама з Рычардам Гірам у галоўнай ролі — гэта апавяданне аб сапраўднай вернасці.

Прафесар Уілсан падабраў шчанюка пароды акіта-іну. Паміж сабакам і чалавекам завязалася сяброўства — настолькі моцнае, што Хаціка штораніцу праводзіў гаспадара на чыгуначную станцыю, калі ён адпраўляўся на працу, і цярпліва чакаў яго вяртання. Аднойчы прафесар не вярнуўся. Але сабака цэлых дзевяць гадоў прыходзіў на вакзал у спадзяванні яго сустрэць.

Пакажуць фільм у кінатэатрах «Масква» (пр.Пераможцаў, 13) і Silverscreen (Пятра Мсціслаўца 11, «Дана Мол»). Квіткі можна купіць анлайн.

NN.by

4
Скураныя крылы / Адказаць
04.07.2019 / 19:37
Усіх актораў, якія робяць агучку, на месяц у далёкую ад горада вёску .І размаўляць ім дазваляць толькі з старымі, а лепей, з вельмі старымі дзядулькамі і бабулькамі. Выбачайце, калі ласка, але я не пачуў прыгажосці менавіта беларускага прамаўлення Ну вось нешта крыху не так, па-гарадскому.

1
хамса / Адказаць
05.07.2019 / 16:49
Скÿраныя крылы), устаноўка “кажы або правільна (як дзеды казалі.. у вёсцы маёй), альбо ніяк” - канструктыўная ці дэструктыўная? (пытанне рытарычнае)
мова жывая.. ЖЫВАЯ.. разумееце гэта слова? жывы арганізм.. і, як усяму жывому, ёй уласціва мяняцца.. вось вы сам (чалавек)) зараз такі (ва ўсіх сэнсах), якім былі, калі нарадзіліся?
0
хамса / Адказаць
05.07.2019 / 18:03
Хаціка, дарэчы, адзін з нямногіх фільмаў, дзе я плакала.. хоць далёка не сабачніца-кашатніца і ўсё такое.. наадварот
не - цяжкіх фільмаў канечне шмат.. і страшных.. але над тымі я не плачу.. многія з іх проста глядзець не магу.. у самыя страшныя моманты заплюшчваю вочы і ўтыркаюся мужу ў плячо
а гэты фільм не страшны канечне.. але вельмі шчымлівы
сказала пра яго (фільм) тады, калі глядзелі (і калі ён толькі выйшаў на экраны) каляжанцы сваёй.. у якой прыгожы разумны залатысты рэтрывер.. як яна мне на наступгны дзень: ай, і навошта ты мне толькі сказала!? [падтэкстам чуецца - ненавіджу цябе)] праз слёзы не змагла даглядзець, а як рыдаў сын
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру