Па крымінальнай справе аб выбухах феерверкаў у Мінску затрыманыя падазраваныя, піша Следчы камітэт.
Аказалася, што ў працэсе зараджання салютных установак прадстаўнікі прадпрыемства-пастаўшчыка дапусцілі парушэнне парадку работы з феерверкамі. А менавіта ажыццяўлялі механічнае ўздзеянне на зарады піратэхнікі пры зараджанні марцір, не прадугледжанае правіламі абыходжання з імі.
28-гадовы і 25-гадовы мужчыны прыбылі ў Беларусь спецыяльна для аказання тэхнічнай і іншай дапамогі пры падрыхтоўцы да святочнага салюту.
Іх абвінавачваюць у парушэнні правіл абыходжання з выбуханебяспечнымі рэчывамі, піратэхнічнымі вырабамі, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека.
Падазраваных затрымалі. Расследаванне працягваецца.