У чацвер, 4 чэрвеня, папа рымскі Францішак правёў перамовы з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным, перад якімі бакі абмяняліся падарункамі.
Як паведамляе РБК, пантыфік перадаў Пуціну гравюру з відам плошчы Святога Пятра працы Джузэпэ Вазі 1774 года і пасланне да Сусветнага дня міру 2019 года.
Акрамя таго, ён падарыў прэзідэнту Расіі медаль у гонар шостага года пантыфікату, прысвечаны 100-годдзю заканчэння Першай сусветнай вайны.
На медалі выгравіраваны надпіс: «Нішто не губляецца з мірам. Усё можна страціць у вайне». Гэта цытата з радыёзвароту папы Пія XII ад 24 жніўня 1939 года.
У сваю чаргу, Пуцін падарыў папу Францішку абраз з выявай апосталаў Пятра і Паўла, а таксама дыск з фільмам Андрэя Канчалоўскага «Грэх» пра Мікеланджэла.
0
0
0
0
0
0