Сілы бяспекі Венесуэлы пасылаюць эскадроны смерці для забойства маладых людзей і стварэння ўражання, што ахвяры супраціўляліся пры затрыманні, гаворыцца ў справаздачы ААН, піша Reuters.

Па словах відавочцаў, у так званыя «атрады смерці» ўваходзяць прадстаўнікі спецыяльных паліцэйскіх сіл. Яны прыязджаюць на чорных пікапах без нумарных знакаў, урываюцца ў дамы і нападаюць на жанчын.

Яны аддзяляюць маладых людзей ад іншых членаў сям'і, перш чым стрэліць у іх

Паводле ААН, байцы фальсіфікуюць месцы злачынстваў і падкідваюць ахвярам доказы, у прыватнасці, зброю і наркотыкі. Яны страляюць па сценах або ў паветра, каб паказаць, што ахвяра нібыта супраціўлялася.

У дакладзе гаворыцца, што забойствы з'яўляюцца часткай стратэгіі ўрада прэзідэнта Нікаласа Мадуры, накіраванай на нейтралізацыю апазіцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0