У гістарычным цэнтры Менску плянуецца стварыць тры тысячы дадатковых месцаў для паркоўкі індывідуальнага транспарту. Мяркуецца, што новыя сучасныя шматярусныя стаянкі зьявяцца на вуліцы Янкі Купалы і ў падземнай прасторы Кастрычніцкай плошчы, на вуліцы Інтэрнацыянальнай каля музэю Вялікай Айчыннай вайны, у раёне вуліцы Гарадзкі Вал, – паведамляе агенцтва ’Минск-новости’.

Нагадаем, што на Нямізе на месцы падмуркаў старых камяніцаў і Халоднай сынагогі ўжо дабудоўваецца шматпавярховы паркінг.

Глядзі яшчэ:

Зьніклі 300 тысячаў экспанатаў музэю гісторыі Менску.

Няміга на 400 месцаў

Гісторыю менскае Нямігі ў ХХ ст. можна абазначыць адным словам - "страты". Гістарычная забудова - нізкія двух-трохпавярховыя дамкі, пятлястыя вузкія вулачкі - была зьнішчаная ў 70-80-я.

Кампутарны міраж і бэтонная рэчаіснасьць

Калі ісьці вуліцай Ракаўскай да Нямігі, у квадратным праёме велізарнага дому, што стаў упоперак вуліцы за брэжнеўскім часам, перад вачыма паўставаў унікальны прыгожы гарадзкі пэйзаж — на пакатым схіле старыя муры, старыя дамы, старыя дахі і над імі, як галоўнае ўпрыгажэньне, — барочныя формы адноўленага касьцёлу… Усё зьмянілася з будаўніцтвам паркінгу на Нямізе.

Незаўважаны міленіюм

Брак густу й схільнасьць да халтуры — звычайныя рэчы ў культурным жыцьці цяперашняе беларускае дзяржавы.

Гораду і сьвету

Вы даўно бывалі ў менскім Верхнім месьце? Прайдзіцеся як-небудзь надвячоркам, паглядзіце, як яно патанае ў чорным сутоньні, як змаўкаюць гукі і гасьне сьвятло.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0