05.07.2019 / 12:06

Зімовыя школьныя канікулы ў наступным навучальным годзе будуць надзвычайна доўгімі — амаль тры тыдні 2

Фота Сяргея Гудзіліна

Міністэрства адукацыі вызначылася з часам правядзення канікул у 2019/2020 навучальным годзе ў школах, паведамляюць Мінск-навіны.

Увосень школьнікі будуць адпачываць на працягу 9 дзён — з 1 па 9 лістапада ўключна (аднак 9 лістапада — субота, і таму, відаць, дадасца яшчэ адзін дзень).

Зімовыя канікулы пройдуць з 26 снежня па 11 студзеня і будуць доўжыцца 17 дзён. Але рэальна 19 дзён, бо 25 снежня (серада) — афіцыйны выходны, а 12 студзеня — нядзеля

Самыя кароткія вясновыя вакацыі: з 30 сакавіка па 4 красавіка — 6 дзён (але 5 красавіка — нядзеля, а 29 сакавіка — нядзеля)

Вучні першага і другога класаў будуць адпачываць яшчэ дадатковы тыдзень: з 17 па 23 лютага.

NN.by

0
Уж1 / Адказаць
05.07.2019 / 12:37
Да уже без разницы, можно вообще школу отменять: как мы все видели, на результаты ЦТ полученные знания практически не влияют)))
0
Чебаркуль / Адказаць
08.07.2019 / 08:11
Гуляй, детвора. Чем больше, тем лучше доя системы. Ей нужны ленивые тупые пешки. Гуляй!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру