Ролік з'явіўся на старонцы ABC News у твітары.
На кадрах бачна, як гоншчыкі без тармазоў ляцяць па ледавіку на вяршыні гары Ле Да Альпы і ператвараюцца проста ў хаатычную масу ровараў і людзей.
Першапачаткова ўпала ўсяго некалькі гоншчыкаў, але паступова аб іх пачалі чапляцца іншыя і пачалося «сапраўднае пекла».
Экстрэмальныя велагонкі пад назвай Mountain of Hell («Гара пекла») праводзяцца ў Францыі ўжо не першы год. У гэты раз іх праводзілі 28-30 чэрвеня і на ўдзел адважыліся каля 700 веласіпедыстаў. Вядома, што ад старту да фінішу заезду перапад вышынь складае 2,5 тысячы метраў.
0
0
0
0
0
0