Пра гэта пасол Беларусі ў Расіі Уладзімір Сямашка заявіў у інтэрв'ю «Расія 24».

У. Сямашка адзначыў, што выдаткі ад другога этапа падатковага манеўру, які будзе працягвацца да 2024 года, «непад'ёмныя» для Беларусі.

«Расійскія НПЗ будуць купляць нафту недзе за 83-84% ад сусветнай цаны. Мы ж будзем купляць па сусветнай цане. А што такое гэтая льгота? Для таго, каб НПЗ нармальна працаваў, браў крэдыты, абслугоўваў іх, мадэрнізаваўся, дастаткова 4 -5%. А тут — 16-17%. А ў нас гэтага не будзе. Таму мы не зможам перажыць падатковы манеўр», — сказаў пасол.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0