05.07.2019 / 21:35

Кіраўнік БРСМ запісаў рэп АЎДЫЯ як вам? 7

Кіраўнік БРСМ Дзмітрый Варанюк апублікаваў у сацыяльных сетках рэп-трэк «Адчувай рытм», які запісаны сіламі трох выканаўцаў: sAva MC, KAPUSTINA & TimmiT.

Псеўданім самога Варанюка — TimmiT. 

Пра што рэп? Адназначна сказаць цяжка. Выглядае, што пра жыццё. 

«Лаві наш стыль жыцця, стыль думкі, імгненне шчасця, мы разам, — чытае Варанюк. — Працягні руку таму, хто з табой. Памятай, ты — галоўны герой. Спявай! Качай! Давай, спявай! Качай!»

Чытайце таксама: Кіраўнік БРСМ Дзмітрый Варанюк: Некарэктна супрацьпастаўляць стагоддзе ўтварэння ВЛКСМ і курапацкія расстрэлы

NN.by

1
Туш / Адказаць
05.07.2019 / 21:47
Цытата з рэпчыка : "- Строим планы, но опять всё без перемен...". Лічу, гэта трэба зрабіць слоганам БРСМ. 
1
Кажыма праўду / Адказаць
05.07.2019 / 22:25
Пра што рэп? – Адказ у тэксце:

Нужно что-то решать – ты же у руля,
Строим планы и опять без перемен

Г.зн. верхавод БРСМ закідае ППРБ неэфектыўнае кіраванне. Рэвалюцыя зверху?
1
Свободный / Адказаць
05.07.2019 / 23:35
Мои уши. . Это попса но не рэп
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру