05.07.2019 / 17:01

У Ганцавічах людзі не змаглі разняць пару, якая займалася сэксам пад іх вокнамі 12

Здарэнне адбылося ў Ганцавічах 20 чэрвеня прыкладна ў 21.20: жыхары мікрараёна назіралі, як двое незнаёмых ім людзей займаюцца савакупленнем, паведамляе «Першы Рэгіён».

Адна з жыхарак Ганцавіч паведаміла пра гэта ў міліцыю.

Па словах відавочцаў, парачка нікога не саромелася і на заўвагі грамадзян не рэагавала. Некаторыя жыхары дома нават палівалі іх вадой з балконаў, што прымусіла парачку перамясціцца пад навес пад'езда і працягнуць пачатае.

Да моманту прыезду міліцыі яны ўжо пакінулі гэтае месца. Пазней праваахоўнікі высветлілі, што гэта былі п'яныя 22-гадовы Андрэй С. і 41-гадовая Наталля К.

Супраць іх распачалі крымінальную справу за хуліганства. Ім пагражае арышт на тэрмін да шасці месяцаў, або абмежаванне волі на тэрмін да трох гадоў, або пазбаўленне волі на тэрмін ад аднаго года да шасці гадоў.

15
фелікс / Адказаць
05.07.2019 / 17:12
Гэта пратэст супраць засілля ЛГБТ
12
1111 / Адказаць
05.07.2019 / 17:20
Ну видео хоть сняли?))
10
спадар Раман / Адказаць
05.07.2019 / 17:24
22 і 41! А хлопец "у тэме" дзе ярчэй і цікавей)
Паказаць усе каментары/ 12 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру