05.07.2019 / 18:29

Макей: Кожны з нас павінен хадзіць часцей у вышыванцы і гаварыць на роднай беларускай мове 33

«Хочам, каб дыпламаты, якія працуюць у нас, адчувалі сябе ў нас, як дома», — кажа міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей, які сустракае гасцей на свяце «У Беларусі, як дома», што арганізуецца МЗС трэці год запар для амбасадараў і прадстаўнікоў дыпмісій з сем'ямі, піша Tut.by.

Прыём традыцыйна праходзіў у Dipservice Hall. Уладзімір Макей з жонкай, вядомай актрысай Верай Паляковай і сынамі прыехалі аднымі з першых, каб сустракаць гасцей. Паколькі свята прадугледжвала, што ўсе запрошаныя будуць у нацыянальных касцюмах, мужчыны сям'і міністра былі ў вышыванках, а Вера Палякова — у раскошнай сукенцы-вышыванцы.

— Зараз год малой радзімы, і я вырашыла, што гэта выдатны варыянт. Завуць жанчыну Марына Баніфаццеўна, вельмі ёй удзячная. Два дні — і я ў зусім новым уборы, — распавядае Палякова.

Уладзімір Макей прызнаўся, што вышыванку апранае не раз у год на прыём, але і не так часта, як хацелася б.

— Думаю, кожны з нас павінен узяць на сябе абавязацельствы хадзіць часцей у вышыванцы і гаварыць на роднай беларускай мове, — кажа міністр.

У гэтым годзе на свята запрасілі каля 200 гасцей. Праўда, не ўсе паслы прыйшлі ў нацыянальных касцюмах.

— Сказалі ў нацыянальным — я прыйшоў у нацыянальным, — пажартаваў пасол Ізраіля Алон Шагам, паказваючы свой пінжак, пашыты ў Ізраілі. Летась амбасадар тлумачыў, што нацыянальнага адзення ў ізраільцян няма.

Пасол Расіі Дзмітрый Мезенцаў таксама прыйшоў у звычайным касцюме. Але сказаў, што ўжо зняў меркі і ў наступным годзе абавязкова прыйдзе ў нацыянальным строі. Макею і яго жонцы пасол падарыў пано, а малодшаму сыну — Арцёму — аўтограф Цімаці.

А вось пасол Швецыі ў Беларусі Крысціна Юханесан уразіла ўсіх: дыпламат прыйшла ў нацыянальным строі сваёй бабулі, якому 100 гадоў.

— Летась мяне запрасілі на гэты вечар і мне не было чаго надзець. Таму ўзімку я паехала да мамы і ўзяла гэты касцюм. Яго зрабіла мая бабуля, калі была зусім маладой дзяўчынай, амаль 100 гадоў таму, калі яна пайшла вучыцца ў гімназію. Тады была такая традыцыя: калі дзяўчына ішла вучыцца, яна павінна была сама пашыць сабе касцюм. Касцюм з поўначы Швецыі, паўночныя рэгіёны ў нас традыцыйна былі не такія багатыя, як паўднёвыя, таму ў касцюмах не выкарыстоўвалі чырвонага колеру — гэта прыкмета багацця. Тут прысутнічаюць толькі сіні, жоўты і зялёны колеры. Самае складанае — гэта галаўны ўбор — ён на мне амаль не трымаецца. Мая бабуля сама выткала тканіну і потым пашыла касцюм, і я вельмі ганаруся, што сёння магу яго насіць, — распавяла Крысціна Юханесан.

5
Матёрый / Адказаць
05.07.2019 / 18:52
Не ужели!!! Сколько лет прошло после распада СССР, только сейчас спомнили про язык и историю. Что случилось? Просто так ничего не бывает.
13
Матёрый / Адказаць
05.07.2019 / 18:53
Все говорят по русски. Всё написано по русски. Стыдно, товарищи!!!!
12
Матёрый / Адказаць
05.07.2019 / 18:54
В России то же говорят и написано по белорусски?!
Паказаць усе каментары/ 33 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру