У Мінску пасля гібелі жанчыны і траўмаў у 10 чалавек з-за выбухаў на святочным салюце затрымалі двух расіян. Гэта супрацоўнікі кампаніі з Сергіева Пасада, якая паставіла ў Беларусь піратэхнічныя снарады. «Московский комсомолец» даведаўся іх імёны — гэта Максім Сапронаў і Канстанцін Дзянісаў.

Невядома, дзе яны зараз знаходзяцца пасля 12-гадзіннага допыту. Юрыст кампаніі накіраваўся ў Мінск, каб займацца іх абаронай. На прадпрыемстве сцвярджаюць: Максім і Канстанцін — простыя кансультанты, да вырабу прадукцыі яны не маюць ніякага дачынення.

Сваякі і калегі супрацоўнікаў падмаскоўнага завода піратэхнічных вырабаў абураныя і лічаць, што мужчын схапілі па непаразуменні.

Дырэктар прадпрыемства катэгарычна абвяргае ўсе абвінавачанні.

Расійскія выданне адзначае, што прадпрыемства ўжо даўно супрацоўнічае з беларускімі вайскоўцамі, таму ў Сергіевым Пасадзе з задавальненнем пагадзіліся выканаць заказ на Дзень незалежнасці. А каб мерапрыемства прайшло без замінак, суправаджаць адказны груз і сачыць за запускам на свяце адправілі двух супрацоўнікаў — 25-гадовага Максіма Сапронова і 28-гадовага Канстанціна Дзянісава.

«Московский комсомолец» піша, што ў прызначаны дзень усе наладачныя работы выконвалі беларускія вайскоўцы, а расіяне нібыта толькі назіралі за працэсам.

— Максім і Косця знаходзіліся там як звычайныя кансультанты, — распавёў дырэктар вытворчасці Канстанцін Шапавалаў. — Яны не маюць ніякага дачынення да вырабу прадукцыі. Па пасадзе яны інжынеры-канструктары. Іх там не павінна было быць. Іх адправілі проста з-за таварыскіх адносін. Што тычыцца абвінавачванняў у тым, што прадукцыя няякасная, то пра гэта можна казаць толькі пасля правядзення комплекснай экспертызы.

Канстанцін Дзянісаў.

Канстанцін Дзянісаў.

«Піра-Рос» мае ў сваім распараджэнні і спецыяльную аўтатэхніку для перавозкі грузаў. Яно ўтварылася 20 гадоў таму з некалькіх абаронных прадпрыемстваў. Супрацоўнікі кампаніі ладзяць феерверкі практычна па ўсёй Расіі.

Бацькі затрыманых расейцаў знаходзяцца ў шокавым стане. Па словах сястры Канстанціна Дзянісава, 3 лiпеня брат даслаў маме СМС, што затрымліваецца ў Мінску. Прычыну не патлумачыў. Сваякі абураныя, што атрымліваюць інфармацыю толькі праз інтэрнэт і СМІ.

Цяпер дакладна не вядома, дзе знаходзяцца Максім і Канстанцін. Хлопцаў прывезлі ў мясцовую «кутузку» каля 4-ай раніцы 3 ліпеня. І дапытвалі ў аддзеле амаль 12 гадзін. У Мінск адправіўся юрыст «Піра-Рос», які будзе вырашаць пытанне абароны затрыманых.

Сапронаў працуе на прадпрыемстве каля 3 гадоў Да гэтага скончыў інстытут машынабудавання. Яго напарнік уладкаваўся на завод пасля заканчэння фінансавай акадэміі трыма гадамі раней. Сямей у іх няма.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0