Былога губернатара правінцыі Трумс і міністра рыбалоўства Нарвегіі Свена Людзвігсана прысудзілі да пяці гадоў турмы за дамаганні да бежанцаў. Людзвігсан злоўжываў сваімі паўнамоцтвамі і выкарыстоўваў цяжкае становішча бежанцаў для задавальнення сэксуальных жаданняў, паведамляе NRK.

Людзвігсан некалькі гадоў схіляў да сэксу трох мужчын-бежанцаў, выхадцаў з мусульманскіх краін.

Пацярпелыя заявілі, што Людзвігсан прапаноўваў ім жыллё і працу ў абмен на сэкс. Два мужчыны прызналіся ў судзе, што баяліся, што ў іх адбяруць дазвол на пражыванне ў Нарвегіі, калі яны адмовяць чыноўніку.

Аднак экс-губернатар настойваў на тым, што інтымныя адносіны былі цалкам узаемнымі.

Аднак суд адзначыў, што цяжка ўявіць, каб трое маладых мусульман маглі выдумаць гісторыю, якая звязана з гомасэксуальнасцю, паколькі гэтая тэма вельмі стыгматызаваная ў мусульманскім асяроддзі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0