Гурт «Песняры» выступіў 5 ліпеня ў Адэсе на канцэрце ў падтрымку кандыдата ў дэпутаты Дзмітрыя Танцюры, а ўжо праз паўтары гадзіны выступіла на канцэрце іншага кандыдата — Генадзя Чакіты.
Пра гэта паведамляе Громадське.
На першым канцэрце прысутнічаў сам Дзмітрый Танцюра. Ён распавёў, што выступ «Песняроў» каштаваў яму $1285. «Усё празрыста, канцэрт фінансуецца з майго выбарчага фонду», — сказаў кандыдат.
На другім канцэрце, куды «Песняры» паехалі спяваць у падтрымку Генадзя Чакіты, самога кандыдата не было.
На абодвух канцэртах была сімволіка прарасійскай партыі «Давярай справам».