06.07.2019 / 11:56

«Пацыент ударыў кіроўцу хуткай у твар. Але прычына смерці — тромб» 5

5 ліпеня ў Маладзечне кіроўца хуткай дапамогі памёр пасля ўдару ад пацыента. Калегі памерлага расказалі «Нашай Ніве» падрабязнасці здарэння.

Чытайце. У Маладзечне пацыент не хацеў выходзіць з машыны хуткай дапамогі і ўдарыў кіроўцу. Той памёр

«Выклік аб тым, што на чыгуначным вакзале ў чалавека здарыўся прыступ эпілепсіі, паступіў а 6-й гадзіне раніцы. На выклік выехала брыгада, даставілі чалавека ў бальніцу №2. Калі выводзілі з машыны, пацыент стаў супраціўляцца, махаў рукамі. А брыгада была жаночая. Жанчына доктар, жанчына фельчар і санітарка… Яны самі не далі яму рады.

Тады кіроўца паспрабаваў скруціць яму рукі ззаду. Пацыент ударыў кіроўцу рукой у твар.

Выклікалі міліцыю, псіхіятрычную брыгаду. Пацыента, здаецца, супакоілі, закрылі ў машыне хуткай. Медыкі пайшлі ў прыёмны пакой афармляць пацыента. Кіроўца застаўся ў машыне дзяжурыць.

Калі праз некалькі хвілін брыгада вярнулася да машыны, яны ўбачылі, што пацыент спіць, а кіроўца без прытомнасці.

Калегі кажуць, што прычына смерці — тромб у артэрыі.

Пацыента ўзялі пад варту. Ен вядомы нам кліент. Мужчына веў асацыяльнае жыцце, бадзяўся па вакзалах», — расказаў Аляксандр, калега памерлага.

Кіроўцу Сяргею Ш. было 62 гады.

Наталля Тур

17
NavuchencaBK / Адказаць
06.07.2019 / 12:46
Дык махаць рукамі, а не біцца. Што ад хворага хочуць?
Той кіроўца на сёмым дзясятку з бляшкамі яшчэ за дам пайшоўшы уступацца...
Шкада ўсіх. На хворага павесіць - плюнуць раз.
4
Szcz / Адказаць
06.07.2019 / 14:38
За нападение на медиков надо как за нападение на мента.
2
ooo / Адказаць
06.07.2019 / 19:41
Вот такое совпадение.
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру