06.07.2019 / 13:39

Тым, хто не хоча залежаць ад адключэнняў гарачай вады летам, мэр Мінска раіць купіць іншую кватэру 18

Паступова Мінск пяройдзе на індывідуальны падагрэў вады і цеплазабеспячэнне за кошт электраэнергіі, аднак гэты працэс не будзе хуткім.

Такое меркаванне выказаў старшыня Мінгарвыканкама Анатоль Сівак падчас прамой тэлефоннай лініі, перадае карэспандэнт БелТА.

Тым, хто не хоча залежаць ад адключэнняў гарачай вады летам, мэр Мінска раіць разглядаць куплю кватэры, у якой гарачае водазабеспячэнне не цэнтралізаванае.

«Ужо распрацоўваюцца праекты такіх дамоў, цеплазабеспячэнне і падагрэў вады ў якіх ідзе за кошт электраэнергіі», — сказаў Анатоль Сівак, падкрэсліўшы, што з улікам уводу БелАЭС працэс будзе толькі развівацца. «Пераводзіць існуючыя дамы на новую схему — тут ёсць пытанне эфектыўнасці, — дадаў мэр Мінска. — Але паступова мы пяройдзем на індывідуальны падагрэў за кошт электраэнергіі».

Прычым гэты працэс закране і індывідуальнае жыллё, упэўнены Анатоль Сівак.

NN.by

1
меркаванне / Адказаць
06.07.2019 / 13:57
А што рэжым зрабіў за 25 гадоў па вырашэнню гэтай праблемы? Народ ведае пра будоўлю палацаў лядовых з прэзыдэнцыямі  і пра парады-дажынкі-гульні, а што з паляпшэнне якасьці жыцця?
2
меркаванне / Адказаць
06.07.2019 / 14:00
Звычайна на такія бясплатныя парады хочацца адказаць:" не кажы мне што рабіць, і я не скажу куды табе пайсьці"
1
Ales' / Адказаць
06.07.2019 / 14:15
Пажадана каб у іншай краіне, без такіх чыноўнікаў.
Паказаць усе каментары/ 18 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру