29 студзеня ў Малой зале імя Рыгора Шырмы (пр.Незалежнасці, 50) адбудзецца канцэрт «Партытуры магнацкага двору».Музыка «ганаровых ушанаванняў», музыка «палацавых падзей»… Якой яна была ў Беларусі? Пра гэта можна даведацца на канцэрце, праслухаўшы агучаныя рукапісы прыдворных бібліятэк у выкананні ансамблю салістаў «Класік-Авангард» Белдзяржфілармоніі пад кіраўніцтвам Уладзіміра Байдава.
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру