Данчык прызнаўся, што ён гей, і расказаў пра першы сэксуальны вопыт з школьнай настаўніцай
«Радыё Свабода» апублікавала падкаст са спеваком і журналістам Багданам Андрусішыным, які больш вядомы як Данчык. У ім артыст зрабіў камінг-аўт і расказаў пра сувязь са сваёй школьнай настаўніцай-францужанкай. Citydog.by зрабіў вытрымкі.

Хто такі Данчык
Данчык (Багдан Андрусішын) нарадзіўся, вучыўся і пражыў большую частку жыцця ў Нью-Ёрку. Яго маці Юлія — траюрадная пляменніца стваральнікаў Беларускай Народнай Рэспублікі Антона і Івана Луцкевічаў.
Калі Данчыку было 16 гадоў, ён трапіў на канцэрт «Песняроў», якія гастралявалі па ЗША. А ўжо праз год Багдан, натхнёны «Песнярамі», запісаў свой першы альбом. У 1989 годзе Данчык прыехаў з гастролямі ў Беларусь, дзе заваяваў неймаверную папулярнасць. У другі раз спявак прыехаў на радзіму ў 1996 годзе.
У 1997 годзе Данчык заявіў пра завяршэнне музычнай кар'еры. Аднак яго альбомы да гэтага часу карыстаюцца папулярнасцю і ўвайшлі ў залаты фонд сучаснай беларускамоўнай музыкі.
Што сказаў Данчык пра сваю сэксуальнасць
Па словах Данчыка, яго першы сэксуальны вопыт здарыўся ў 18 гадоў — партнёркай была замужняя 28-гадовая школьная настаўніца.
«Пачынаў я з гетэрасэксуальных адносін, але са сціснутымі зубамі (смяецца). Два гады яна мяне гвалтавала: і маральна, і фізічна. Яе муж пра гэта ведаў і казаў ёй, што яна звар'яцее, таму што я не хацеў быць з ёй.
«У гэтым выпадку даводзіцца сябе выкручваць, каб гэта зрабіць. <…> Пасля гэтага ў мяне пачалася доўгая чарада жанчын, якія ў мяне улюбляліся, — яна была нашмат даўжэйшай, на жаль, чым кароткая чарада мужчын. Вось такі лёс».
На пытанне журналісткі, ці ведала настаўніца, што Багдан — гей, ён адказаў: «Не. Я сказаў ёй праз 30 гадоў. Я яе сустрэў на вуліцы, мы пайшлі на каву. Яна радавалася: «Ага, гэта не я такая непрывабная! Проста ты не мог мяне хацець».
Каментары